Сядзіба Слатвінскіх
Першы ўспамін - 1535 год
Вёска Раванічы знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад г. Чэрвеня, 92 км ад г. Мінска, 45 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы, 30 км ад трасы Мінск-Магілёў і 50 км ад трасы Мінск-Масква...
Раванічы адзін са старажытных населённых пунктаў Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Мяркуюць, что назва гэтай вёскі ўтворана ў сувязі з тым, што першапачаткова яна знаходзілася каля рова...
Палацава-паркавы комплекс займае маляўнічую прыўзнятую тэрыторыю, якая злёгку паніжаецца ад палаца да сістэмы штучных вадаёмау, што уладкавана на рацэ Волме...
Дзейнічае шэраг устаноў культуры і быту: сярэдняя школа, дзіцячы яслі-сад, аддзяленне сувязі, бібліятэка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пунк бытавога обсугоўвання, 3 магазіны, сталовая, лазнева-пральны камбінат...
Гісторыя Раванічаў налічвае больш за тысячу гадоў. На тэрыторыі, якую займае сучасная вёска, калісьці жылі дрыгавічы. Яны згадваюцца ў IX ст. у «Аповесці мінулых часоў», а таксама візантыйскім гісторыкам Канстанцінам Багранародным у 948 годзе.
пра Раванічы як сяло ва ўладанні Гаштольдаў датуецца 1535. Паводле інтэнтару (1549) яны былі цэнтрам воласці і лічылі 68 двароў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
Раванічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1799 тут збудавалі царкву, працаваў бровар, у 1843 — суконная (40 работнікаў), дывановая і шкляная фабрыкі, у 1863 — народнае вучылішча.
У 1919 Раванічы ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 зрабілася цэнтрам сельсавета. На пач. 1930-х працавалі бровар, рымарская майстэрня, лесапільня, кузня, стальмашня. Станам на 1999 у вёсцы было 326 двароў.
XIX стагоддзе: 1886 — 50 чал.; 1897 — 173 чал. у вёсцы Раванічы, 23 чал. у сяле Раванічы і 95 чал. у 2 маёнтках Раванічы
XX стагоддзе: 1917 — 289 чал.; 1999 — 867 чал.
XXI стагоддзе: 2009 — 849 чал.
У Раванічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта
У 1790 годзе Андрэй Слатвінскі фундаваў у Раванічах касцёл Святога Антонія. Будова вялася ў найбольш прыпаднятай частцы маёнтку і ў наступным часе прызначалася для фамільнай пахавальні. Да нашае пары касцёл захаваўся без даху — гарэў недзе ў 80-я гады.
Сядзіба пачала фарміравацца за Антоніем Слатвінскім. У першай палове XIX стагоддзя быў узведзены палац у класічным стылі і шматлікія гаспадарчыя пабудовы. На месцы саду старой сядзібы заклалі пейзажны парк, у якім да нашае пары засталіся адзіныя на Беларусі дрэвы — белы дуб і клён серабрысты.
-
53°52′48″ пн. ш. 28°36′34″ у. д.